Дзень за днём мы будем расказваць, што адбывалася ў Чэрвеньскім раёне 80 год назад.
Чэрвеньскі раён быў вызвалены войскамі 1-га і 2-га Беларускіх франтоў у ходзе Мінскай наступальнай аперацыі (29 чэрвеня – 4 ліпеня 1944 г.) на другім этапе аперацыі “Баграціён”.
29 чэрвеня 348-я стралковая дывізія фарсіравала раку Бярэзіна. Закончылася Бабруйская аперацыя 1-га Беларускага фронту. Без аператыўнай паўзы дывізія ўключылася ў Мінскую аперацыю і пачала наступленне на Чэрвень.
Карта баявога шляху 348-й дывізіі і карта аперацыі Баграціён.