«Каляндар вызвалення Чэрвеншчыны». 3 ліпеня

Актуальное Общество

3 ліпеня 1944 г. часці 110-й і 283-й стралковых дывізий 50-й арміі пры падтрымцы 1-га гвардейскага танкавага корпуса вызвалілі г.п. Смілавічы.

Актыўныя баявыя дзеянні вялі на шашы паміж Чэрвенем і Смілавічамі партызаны брыгады імя газеты “Праўда”. Толькі за перыяд з 23 чэрвеня па 3 ліпеня 1944 года яны зрабілі 20 засад з мініраваннем. Партызаны ўступалі ў баі з адступаючымі калонамі ворага, у выніку чаго былі забіты 205, паранены 151 і ўзяты ў палон 56 салдат і афіцэраў праціўніка. Знішчаны 11 аўтамашын, танк, 5 матацыклаў, пашкоджана 2 танкі, 6 аўтамашын і інш.

За дзень за вызвалення Смілавіч партызаны спалілі Карзуноўскі мост, праз які маглі прайсці нямецкія танкі, і падарвалі склад баепрыпасаў.

Успамінае Усевалад Шыдлоўскі, жыхар Смілавіч: “Раніцай 3 ліпеня на шашы загрукатаў наш танк, над зямлёй пранесліся знішчальнікі з чырвонымі зорачкамі н6а крылах. А мы ўжо кінуліся да шашы, па якой ішлі чырвонаармейцы ў запыленых гімнасцёрках, з аўтаматамі. Людзі падыходзілі да іх, абдымалі, плакалі ад шчасця, частавалі хто чым мог.”



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *