Чэрвеньскі «Колас» стартаваў у Кубку Мінскай вобласці па футболу

Актуальное Спорт

4 ліпеня ў першым матчы 1/8 фіналу наша каманда на сваім полі згуляла ўнічыю –  2:2 – з ФСК «Слуцк».

Пасля першага тайма “Колас” саступаў – 0:2, прапусціўшы на 29-й і 41-й хвілінах. Аднак пасля перапынку чэрвеньцы здолелі адыграцца, дзякуючы мячам, якія забілі Павел Дзямчук і Мікіта Шугункоў на 52-й і 74-й хвілінах, адпаведна.

Гульня ў адказ адбудзецца ў наступную сераду, 10 ліпеня, у Слуцку.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *