16 лістапада — Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перепрацоўчай прамысловасці АПК

Общество

Дэлегацыя Чэрвеньшчыны на чале са старшынёй раённага выканаўчага камітэта Іванам Муха ўзяла ўчора ўдзел у абласным фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2014», які адбыўся ва Уздзе.

У яе склад увайшлі адразу чатыры прадстаўнікі эксперыментальнай базы «Натальеўск»: камбайнер Андрыян Савіч, аператар па вырошчванню буйной рагатай жывёлы Галіна Бубенка, аператар машыннага даення кароў Галіна Весялова і дырэктар гаспадаркі Алена Махнач (на здымку).

Таксама на свята запрасілі ветэрана працы Міхаіла Аксяневіча, камбайнераў Міхаіла Гатоўку з ААТ «Чэрвеньскі райаграсервіс», Дзмітрыя Шчатко з ААТ «Запольскае», Юрыя Жарабцова з СВФ «Аграбуд» ААТ «Мінскжалезабетон», вадзіцеляў на адвозцы збожжа Мікалая Сакуна з ААТ «Запольскае», Яўгена Сасункевіча  з СВФ «Аграбуд» ААТ «Мінскжалезабетон» і аператара свінагадоўчага комплексу ЗАТ «Турэц» Галіну Фядотаву.

Фота Ігара АДАМОВІЧА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *